№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Падтрымка пасольства Францыі перакладчыкам і выдаўцам

13 кастрычніка 2009

Падтрымка пасольства Францыі перакладчыкам і выдаўцам
Як паведамляе прэс-служба дыпмісіі, да разгляду прымаюцца заяўкі выдаўцоў на праекты перакладу на рускую ці беларускую мову.

Заяўка павінна ўключаць кароткі расказ пра выдавецтва і твор, выданы ў Францыі, друкарню, прыкладны разлік кошту друкавання і суму жаданай дапамогі. Выдавец можа падаць некалькі праектаў адначасова, размясціўшы іх у парадку прыярытэтнасці.

Праграма прадугледжвае аплату аўтарскіх правоў. У некаторых выпадках перакладчыкам арганізуюцца стажыроўкі ў Францыі, а ў выключных выпадках беларускаму выдаўцу выдзяляецца грант на публікацыю.

Заяўкі будуць разгледжаны спецыяльнай камісіяй, якая збіраецца штогод у сакавіку. Апошні тэрмін падачы заявак — 28 лютага 2010 года.

Праграма падтрымкі публікацый "Максім Багдановіч" арганізавана Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Францыі і пасольствам Францыі ў Беларусі.
паводле БелаПАн

Чытайце таксама

388