№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Даніі выйдзе самая тоўстая кніга

22 лістапада 2011

У Даніі выйдзе самая тоўстая кніга
Як паведамляе газета The Copenhagen Post, самую тоўстую кнігу ў свеце рыхтуе да друку ў Даніі каса па страхаванні ад беспрацоўя Min A-kasse, і, паводле пераканання выдаўцоў, змест яе заслугоўвае не меншай увагі грамадскасці. У том рэкордных памераў будзе ўключаны поўны збор афіцыйных нормаў і правілаў, паводле якіх расходуюцца фонды на фінансавую падтрымку беспрацоўным датчанам.

Паводле словаў прадстаўніка Min A-kasse Саймана Баўэра, асноўная мэта выдання — стымуляваць дыскусію пра велізарныя бюракратычныя перашкоды, што спадарожнічаюць працэсу выплаты падтрымкі па беспрацоўі, і натхніць урад узяць сітуацыю з папяровай цяганінай пад кантроль.

Паўстагоддзя таму адпаведныя заканадаўчыя дакументы змяшчаліся ў друкаванай кнізе, аб'ём якой складаў 421 старонку. Да 2000 году для выкладу ўсіх нарматываў запатрабавалася 17 тысяч старонак, і яшчэ 7 тысяч старонак было дададзена ўжо цягам апошняга дзесяцігоддзя.

Min A-kasse у апошнія гады неаднаразова праводзіла кампанію “Стоп бюракратыя!”, і выпуск кнігі — гэта, па сутнасці, чарговая гучная грамадская акцыя. Тым не менш, выдаўцы сур'ёзна разлічваюць, што іх “стварэнню” знойдзецца месца ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
228