№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рускі народ абраў “Вялікую кнігу”

23 лістапада 2011

Рускі народ абраў “Вялікую кнігу”
За паўгоду прагаласавала ўсяго 1324 чалавекі, бо выказацца мелі магчымасць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. Яны маглі бясплатна азнаёміцца ​​з тэкстамі прэтэндэнтаў на перамогу — як на кампутарах, так і на мабільных прыладах — і паставіць ім адзнаку па дзесяцібальнай шкале.

Па выніках галасавання першае месца прысуджанае раману “Письмовник” Міхаіла Шышкіна, другое — кнізе Дзмітрыя Быкава “Остромов, или Ученик чародея”, а трэцяе — “Синей крови” Юрыя Буйды.

Пераможцаў чакае ўзнагарода кнігарні “Масква”: іх кнігі выставяць на найлепшых месцах з тым, каб прыцягнуць максімальную ўвагу чытачоў.

Узнагароджанне лаўрэатаў “Вялікай кнігі — 2011” адбудзецца 29 лістапада. Акрамя кніг Шышкіна, Быкава і Буйды ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі “Орлеан” Юрыя Арабава, “Горизонтальное положение” Дзмітрыя Данілава, “Хоровод воды” Сяргея Кузняцова, “Лёгкая голова” Вольгі Слаўнікавай, “Большая книга перемен” Аляксея Слапоўскага, “Игра в ящик” Сяргея Салавуха і “Метель” Уладзіміра Сарокіна.

Грашовыя прызы складаюць 3 млн рублёў (першае месца), 1,5 млн рублёў (другое месца) і 1 млн рублёў (трэцяе месца).

Летась прэмію атрымалі Павел Басінскі за даследаванне “Лев Толстой: бегство из рая”, Аляксандр Ілічэўскі за раман “Перс” і Віктар Пялевін за “t”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

416