№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Анатоль Гелескул

26 лістапада 2011

Памёр Анатоль Гелескул
Анатоль Гелескул — эпахальная постаць рускага перакладу, многія працы якога настолькі трывала ўвайшлі ў рускамоўны кантэкст, што не ўяўляюцца цяпер у іншых перакладах. Яму належаць пераклады з гішпанскай (народныя песні, Хорхе Манрыке, Гарсіласа дэ ла Вэга, Сан-Хуан дэ ла Крус, Франсіска Кеведа, Фэдэрыка Гарсія Лорка, Хуан Рамон Хімэнэс, Сэсар Вальеха, Актавіё Пас), французскай (Тэафіль Гацье, Жэрар дэ Нэрваль, Шарль Бадлер, Поль Вэрлен, Гіём Апалінэр), партугальскай (Фэрнанду Пэсоа), нямецкай (Райнэр Марыя Рыльке), польскай (Адам Міцкевіч, Цыпрыян Каміль Норвід, Баляслаў Лесьмян, Яраслаў Івашкевіч, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, Леапольд Стаф, Ян Лехань, Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Тадэвуш Бароўскі, Віслава Шымборска, Чэслаў Мілаш). Перакладаў як паэзію, так і прозу (Артэга-і-Гасэт), выдаў шэраг артыкулаў пра рускую і замежную літаратуру.

Некаторыя пераклады Анатоля Гелескула можна прачытаць на сайтах "Век перевода" і часопіса "Иностранная литература".

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
205