№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выявы-2011: Трохмоўе

29 лістапада 2011

Выявы-2011: Трохмоўе
Удзельнічаюць:

- літаратуразнаўца, укладальнік выдання “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” Ціхан Чарнякевіч;

- пісьменнікі, куратары і перакладчыкі 4-томнага выдання Чэслава Мілаша па-беларуску Андрэй Хадановіч і Марына Шода;

- аўтары і куратары праекту “Czeladnik czasu\Laiko pameistrys\Чаляднік часу” (Літва-Польшча-Беларусь); - прадстаўнікі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юля Цімафеева і Уладзь Лянкевіч, літаратары і перакладчыкі Віталь Рыжкоў і Анка Упала;

- рэжысёр і паэтка Ганна Федарук, танцавальны дуэт “Алія Аціка”, тэатр вогненнай імправізацыі “Асмігурд”;

- беларускамоўны trip-hop/downtempo гурт “B_SIDE".

Пры падтрымцы дызайн-студыі http://www.pix.by/ і сайта http://kurs.by/.

Наведнікам у падарунак — унікальны дыск да трохгоддзя прома-групы ВЮ!

Вядуць імпрэзу Віка Трэнас і Юлія Новік.

Пачатак а 18-й.

Уваход па квітках у музей (3 000 руб.).

Чытайце таксама

372