№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Юбілей “Мышалоўкі”

30 лістапада 2011

Юбілей “Мышалоўкі”
Акрамя таго, п'еса перакладзеная на 23 мовы і пастаўленая ў больш чым 40 краінах. У 2002 годзе, калі “Мышалоўка” адзначала 50-гадовы юбілей, чарговы спектакль наведала каралева Елізавета II, (адзначым, што менавіта на асабістую просьбу яе бабулі, жонкі караля Георга V Марыі Тэкскай, п'еса і была напісаная, дакладней, перапісаная на аснове кароткага радыёспектакля “Трое сляпых мышанятаў”). “Мышалоўка” вядомая сваім нечаканым фіналам: на спектаклях гледачоў просяць не раскрываць яго тым, хто яшчэ не бачыў п’есы на сцэне (а ў 2010 годзе, калі імя забойцы раскрылі ў артыкуле на англамоўнай Вікіпедыі, нашчадкі Агаты Крысці адрэагавалі на гэта з абурэннем).

З нагоды чарговага юбілею знакамітай п'есы Тэатр Св. Марціна плануе правесці маштабныя гастролі па краіне: за 60 тыдняў тэатр аб'едзе 60 гарадоў, а кожнаму актору трэба будзе граць сваю ролю цягам 12 тыдняў. Брытанскія тэатральныя дзеячы лічаць, што п'еса захоўвае папулярнасць дзякуючы эфектным сюжэтным паваротам, а тэмы, узнятыя ў ёй, застаюцца актуальнымі да сёння.

Адзначым, што, нягледзячы на ​​неверагодную папулярнасць тэатральных пастановак “Мышалоўкі”, у Вялікабрытаніі па-ранейшаму не знялі ніводнай кінанаверсіі п'есы. Правы на пастаноўку былі прададзеныя яшчэ ў 1956 годзе кампаніі Romulus Films з агаворкай, што фільм павінен выйсці не раней чым праз шэсць месяцаў пасля апошняга спектакля ў Лондане, аднак з тых часоў п'еса ні разу не сыходзіла з падмосткаў.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

298