№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памерла пісьменніца Крыста Вольф

2 снежня 2011

Памерла пісьменніца Крыста Вольф
Пісьменніцкім дэбютам Вольф стала аповесць “Маскоўская навела”, апублікаваная ў 1961 годзе. З 1974 году яна была сябрам Акадэміі мастацтваў Германіі, а ў 1982 годзе яе прынялі ў Еўрапейскую акадэмію навук і мастацтваў у Парыжы.

Вольф нарадзілася ў 1929 годзе ў прускім горадзе Ландсберг-на-Варце (Landsberg an der Warthe), які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Пасля ўцёкаў ад савецкіх войскаў у 1945 годзе яе сям'я асела ў Мекленбургу. Пасля вайны, у 1949 годзе, Крыста Вольф уступіла ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі і заставалася яе сябрам да 1989 году.

У пачатку 1990-х гадоў высветлілася, што яна з 1959 па 1962 гг. супрацоўнічала са спецслужбай “Штазі” і напісала для ўсходнегерманскай выведкі тры справаздачы. У іх яна станоўча ахарактарызавала людзей, якімі цікавілася “Штазі”. Пазней, аж да аб'яднання Германіі, агенты ўнутранай выведкі сачылі за самой пісьменніцай. У пачатку 1990-х у Германіі на яе абрынулася хваля крытыкі праз сувязі з выведкай, і яна часова з'ехала ў ЗША.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

165