№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі абралі “Букера дзесяцігоддзя”

2 снежня 2011

У Расіі абралі “Букера дзесяцігоддзя”
Аляксандр Чудакоў (1938—2005) — літаратуразнаўца і пісьменнік, прафесар Літаратурнага інстытута імя Горкага, вядомы спецыяліст па творчасці Антона Чэхава.

Яго аўтабіяграфічны раман “Ложится мгла на старые ступени...”, назву якому даў радок з верша Аляксандра Блока, выйшаў у 2000 годзе, а праз год быў намінаваны на “Рускі Букер”.

Заснавальнікі літаратурнай прэміі прынялі рашэнне зноў прагаласаваць і выбраць найлепшыя творы з шорт-ліста “Рускага Букера” апошніх дзесяці гадоў. Усяго на прэмію прэтэндавалі 42 раманы.

Пяць з іх, якія набралі найбольшую колькасць галасоў сябраў журы, склалі шорт-ліст прэміі, у які акрамя кнігі Аляксандра Чудакова ўвайшлі:

- Алег Паўлаў “Карагандинские девятины, или Повесть последних дней” (лаўрэат 2002 году);
- Захар Прылепін “Санька” (фіналіст 2006 году);
- Раман Сенчын “Елтышевы” (фіналіст 2009 году);
- Людміла Уліцкая. “Даниэль Штайн, переводчик” (фіналіст 2007 году).


Мэтай прысуджэння “Рускага Букера дзесяцігоддзя” было “праверыць перспектыўную справядлівасць штогадовых ацэнак, якія выносіць букераўскае журы, і прапанаваць выніковы рэкамендацыйны спіс чытачам сучаснай літаратуры”.
Грашовая частка прэміі складае 600 тысяч расійскіх рублёў.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

372