№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Сервантэса атрымаў чылійскі паэт

2 снежня 2011

Прэмію Сервантэса атрымаў чылійскі паэт
Імя пераможцы самай прэстыжнай прэміі ў галіне гішпанамоўнай літаратуры абвясціў 1 снежня ў Мадрыдзе міністр культуры Гішпаніі Анхелес Гансалес-Сіндзі. 97-гадовы паэт атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 125 тысяч еўра.

Першы паэтычны зборнік чылійца быў апублікаваны ў 1937 годзе. У 1969 і 1981 гадах Пара за свае творы быў уганараваны чылійскай Нацыянальнай прэміяй у галіне літаратуры. Яго вершы называюць “антыпаэзіяй” за тое, што ён змешвае гутарковую мову з класічнымі вершаванымі формамі. Ніканор Пара зрабіў значны ўплыў на паэтаў Лацінскай Амерыкі.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 23 красавіка — у дзень смерці Мігеля дэ Сервантэса.

Прэмія Сервантэса, як і Нобелеўская прэмія па літаратуры, уручаецца не за канкрэтны твор, а за сукупныя заслугі. У розныя гады лаўрэатамі прэміі рабіліся Хорхе Луіс Борхес, Алеха Карпэнтэр, Гансала Торэнт Бальестэр, Марыё Варгас Льёса.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

312