№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы падлічылі колькасць дзяцей без кніг

5 снежня 2011

Брытанцы падлічылі колькасць дзяцей без кніг
З агульнай колькасці апытаных не маюць кніг каля 33,2%. На аснове вынікаў даследавання Фонд выказаў здагадку, што агулам сваіх кніг няма ў 3,8 млн брытанскіх дзяцей. Апошні раз такое апытанне Фонд праводзіў сем гадоў таму — тады высветлілася, што ўласных кніг няма ў аднаго з дзесяці апытаных. У 2004 годзе ў даследаванні ўдзельнічалі каля 8 тысяч юных рэспандэнтаў.

Цяперашняе даследаванне фонду таксама паказала, што дзяўчынкі маюць кнігі часцей, чым хлопчыкі, а тыя школьнікі, у каго ёсць кнігі, лепш вучацца. Акрамя таго, навукоўцы ўсталявалі залежнасць паміж колькасцю кніг дома і ўзроўнем чытання падлетка — чым больш кніг, тым вышэйшы ўзровень.

Як адзначае The Daily Telegraph, дадзеныя даследаванні засмуцілі шматлікіх брытанскіх пісьменнікаў і журналістаў.

Фонд правёў апытанне напярэдадні Раства — перад святам арганізацыя таксама плануе запусціць дабрачынную акцыю “Чытанне ў падарунак” (Gift of Reading), у межах якой можна ахвяраваць нейкую суму на кнігі для дзяцей. Паводле даследавання, праведзенага фондам, каля 19% падлеткаў ніколі не атрымлівалі кнігі ў падарунак, 12% з іх ніколі не бывалі ў кнігарні, а 7% — у бібліятэцы.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

409