№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародны кніжны кірмаш адкрыўся ў Франкфурце

14 кастрычніка 2009

Міжнародны кніжны кірмаш адкрыўся ў Франкфурце
Гэта кірмаш ідэяў і бэстсэлераў заўтрашняга дня”, – сказаў напярэдадні падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця выставы яе дырэктар Юрген Бос.

На выставе ў Франкфурце выстаўляюцца не толькі кнігі, але і іншыя друкаваныя выданні – мапы, схемы, брашуры, газеты і часопісы, а таксама электронныя носьбіты для іх чытання.

Сёлета ганаровым госцем кірмашу выступае Кітай. Гэтую краіну на выставе прадстаўляюць прыкладна 2 тысячы аўтараў і 300 выдавецтваў. “У гэтым годзе на выставе каля 80 кітайскіх кніг на нямецкай мове, пасля выставы іх будзе каля 400”, – адзначыў Бос.

Сярод ганаровых гасцей-пісьменнікаў сёлета – лаўрэат Нобелеўскай прэміі нямецкая пісьменніца Герта Мюлер. Другі лаўрэат Нобелеўскай прэміі – Гюнтэр Грас – у пятніцу, на дзень свайго нараджэння, пачытае на кніжным кірмашы ўрыўкі са знакамітага рамана “Бляшаны барабан”.

Акрамя кітайскай літаратуры на кірмашы асаблівы акцэнт будзе зроблены на дэманстрацыі электронных кніг і ўсемагчымых носьбітаў для іх чытання.

“У Паўднёвай Амерыцы, напрыклад, у 70% насельніцтва ёсць мабільныя тэлефоны, але няма магчымасці чытаць кнігі. Менавіта на гэтым канцэнтруюць высілкі выдавецтвы, калі развіваюць свае асабістыя фарматы – на тым, каб і дзеці, і моладзь маглі карыстацца мабільнымі тэлефонамі як падручнікамі”, – адзначыў Бос.

61-ы кніжны кірмаш працягне сваю працу да 18 кастрычніка.

Міжнародны кніжны кірмаш праходзіць у Франкфурце-на-Майне штогод з 1949 году. Але насамрэч у яго 500-гадовая гісторыя. Кніжны кірмаш у горадзе існаваў яшчэ ў эпоху Новага Часу, пасля таго, як Ёган Гутэнберг вынайшаў кнігадрук, а друкары Ёханэс Фуст, Петэр Шэфер і Конрад Хенкіс пачалі прадаваць у Франкфурце кнігі.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

іншыя навіны
193