№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лондан Дыкенса ў iPad

13 снежня 2011

Лондан Дыкенса ў iPad
Над стварэннем інтэрактыўнага рамана “Дыкенс: Цёмны Лондан” (Dickens: Dark London) працавала крэатыўнае агенцтва Brother and Sisters. Як паведамляюць аўтары праграмы, у яе ўвайшлі выбраныя эпізоды з твораў пісьменніка, начытаныя акторам Маркам Стронгам. У аснову “Dickens: Dark London” легла ранняя серыя кароткіх апавяданняў пісьменніка пад назвай “Нарысы Боза”. Яна прысвечаная жыццю і побыту простых лонданцаў ХІХ стагоддзя. Таксама ў дадатак увойдуць некаторыя часткі з іншых вядомых працаў Дыкенса, у тым ліку з раманаў “Халодны дом” і “Олівер Твіст”. У дадатку будуць выкарыстаныя ілюстрацыі да гэтых твораў, створаныя мастаком Дэвідам Фолдвары.

Пакуль праграма распаўсюджваецца бясплатна. Пазней яе стваральнікі плануюць выпусціць яшчэ некалькі частак інтэрактыўнага рамана. Паводле іх словаў, кожная новая частка будзе прадавацца на iTunes за 1,49 фунта (прыкладна 2,33 даляра).

Выстава ў Музеі Лондана, прысвечаная двухсотгадоваму юбілею Дыкенса, працягнецца з 9 снежня 2011 па чэрвень 2012, піша блог In Transit. На ёй будуць выстаўленыя карціны, фотаздымкі, элементы адзення і іншыя прадметы, якія ілюструюць творчасць пісьменніка, а таксама рэдкія рукапісныя асобнікі раманаў “Халодны дом”, “Дэвід Каперфілд” і “Вялікія спадзяванні”. У межах выставы таксама дэманструецца дакументальны фільм “Бяздомны цень” (The Houseless Shadow), аўтары якога параўноўваюць сучасны Лондан з Лонданам Дыкенса.

”Нашая выстава адрозніваецца ад усіх астатніх тым, што мы паспрабавалі дапамагчы наведнікам адчуць атмасферу Лондана той эпохі — дымнага і бруднага”, — адзначыў куратар выставы Алекс Вэрнэр.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
115