№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі ўручылі прэміі за найлепшыя пераклады

30 снежня 2011

У Расіі ўручылі прэміі за найлепшыя пераклады
Ніне Фёдаравай прысудзілі прэмію ў катэгорыі “Проза” за пераклад рамана “Марбака” шведскай пісьменніцы Сельмы Лагерлёф, якая ў 1909 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Марбака — родны горад пісьменніцы, а сам раман уяўляе сабой мемуары.

Вольга Седакова атрымала “Майстра” ў “паэтычнай” намінацыі. Гільдыя адзначыла другі том са збору твораў Седаковай з перакладамі вершаў Петраркі, Дантэ, Джона Дона і іншых паэтаў.

Прэмія “Майстар” уручаецца з 2006 году. Яна прысуджаецца пры падтрымцы фонду Барыса Ельцына і часопіса “Иностранная литература”. Раней лаўрэатамі прэміі рабіліся Аляксандр Багданоўскі, Марына Барадзіцкая, Анатоль Гелескул, Грыгорый Кружкоў, Аляксандр Лівергант, Алена Сурыц і іншыя.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

298