№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

2012 абвешчаны ў Польшчы годам Януша Корчака

2 студзеня 2012

2012 абвешчаны ў Польшчы годам Януша Корчака
У 1940 разам са сваімі выхаванцамі з Дома сіротаў Корчак быў адпраўлены ў Варшаўскае гета. Ён адхіліў усе прапановы прыхільнікаў свайго таленту вывесці яго з гета і схаваць на “арыйскім” баку. У 1942 яго сярод 200 габрэяў пераводзілі ў канцлагер у Трэблінцы, ён чарговы раз адмовіўся ад свабоды і загінуў разам са сваімі выхаванцамі ў газавай камеры.

У 2012 годзе споўніцца 70 гадоў з дня смерці Корчака ў Трэблінцы і 100-я гадавіна адкрыцця ім дзіцячага дома ў Варшаве.

Рашэнне пра наданне 2012 году ягонага імені прыняў Сейм Польшчы. У адпаведнай пастанове сказана, што “Януш Корчак разглядаў дзяцей не толькі як аб’ект клопату з боку дарослых. Ён папулярызаваў і рэалізаваў на практыцы ідэю павагі правоў і інтарэсаў дзяцей, іх самастанаўлення”.

“За вернасць сваім поглядам ён заплаціў уласным жыццём. Разам са сваімі выхаванцамі ён загінуў у газавай камеры нямецкага лагеру смерці ў Трэблінцы”, — гаворыцца ў пастанове польскага парламента.

Акрамя грамадскай дзейнасці Януш Корчак таксама пісаў для дзяцей. Па-беларуску выйшлі яго кнігі "Кароль Мацюсь першы" і "Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве" ў перакладзе Я. Бяганскай і У. Васілевіча.
паводле prajdzisvet.org.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
226