№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вялікае Княства паэзіі

15 кастрычніка 2009

Вялікае Княства паэзіі
У фестывалі возьмуць удзел паэты з чатырох краінаў:

Уладзімер Арлоў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч (Беларусь);

Уладас Бразюнас, Вітаўтас Дэкшніс, Антанас А. Ёнінас, Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва);

Яцак Гутараў, Богдан Задура, Лешак Энгелькінг (Польшча);

Дзмітро Лазуткін, Мар’яна Саўка, Астап Слівінскі (Украіна).

Музыка – Сяргей Пукст (Беларусь).

Вядуць імпрэзу Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч.

Імпрэза пройдзе ў тэатры-студыі Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праспект Незалежнасці, 81, 2 паверх) і распачнецца а 19-й гадзіне.

З творамі Вітаўтаса Дэкшніса і Лешака Энгелькінга ў перакладах Андрэя Хадановіча можна пазнаёміцца на нашым сайце.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

814