№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Скульптуру аўтарства Тэда Х’юза выставілі на продаж

4 студзеня 2012

Скульптуру аўтарства Тэда Х’юза выставілі на продаж
Скульптура, якую Х'юз неўзабаве пасля стварэння падараваў свайму брату, раней не была вядомая ні публіцы, ні даследчыкам — яе выяву ўпершыню надрукаваў часопіс The Observer у мінулую суботу, 31 снежня. Скульптура была зробленая ў 1967 годзе, праз чатыры гады пасля самагубства Сільвіі Плат — адной з магчымых прычын якога, як мяркуюць многія, паслужыў раман Х'юза з Асяй Вэвіл (Вэвіл таксама здзейсніла самагубства — у 1969 годзе).

Лічыцца, што скульптура, асноўнай тэмай якой застаюцца неўтаймаваныя сілы прыроды, адлюстроўвае барацьбу з уласнымі дэманамі ў галаве ў паэта; ягуар цалкам мог быць альтэр-эга Х'юза — яго захапленне гэтымі жывёламі вядомае дзякуючы некалькім яго вершам. Характэрна, што на ілбе ў ягуара высечаная літара A — што можа азначаць “Ася” (Assia) ці “здраднік” (adulterer). Джонатан Бэйт, даследчык творчасці Х'юза (яго кніга пра паэта выйдзе ў 2013 годзе), параўнаў вобраз ягуара для Х'юза з вобразам Тыгра для Ўільяма Блэйка і сказаў, што быў прыемна здзіўлены, упершыню ўбачыўшы статуэтку. Лічыцца, што захапленне ягуарамі пачалося ў Х'юза дзякуючы адной з яго першых працаў — у Лонданскім заапарку, куды паэт уладкаваўся неўзабаве пасля заканчэння Кембрыджа.

Варта адзначыць, што адносіны Х'юза з Сільвіяй Плат заўсёды заставаліся для самога паэта забароненай тэмай — да яго апошняга, апублікаванага пасмяротна зборніка Birthday Letters, у якім паэт выказаў сваё меркаванне пра іх трагічны шлюб. Магчыма, артэфакт, продажам якога зоймецца лонданскі гандляр Рык Гекоскі, зможа праліць на іх дадатковае святло.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

369