№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Акунін пісаў ад імя жанчыны

11 студзеня 2012

Акунін пісаў ад імя жанчыны
У сваім ЖЖ Акунін расказаў, што яму ў нейкі момант захацелася "пісаць белетрыстыку неяк па-іншаму", "не па-акунінску". Паколькі чытач ужо чакаў ад Барыса Акуніна пэўнага жанру, для сваіх новых твораў, не падобных да папярэдніх, пісьменнік вырашыў прыдумаць і новых аўтараў.

Так быў запушчаны праект з АСТ, які браў на сябе абавязанне не раскрываць імя гэтага аўтара. Аднак, са словаў Акуніна, амаль адразу пасля заключэння дамовы пайшлі ўцечкі — у літаратурных колах хадзілі ўпартыя чуткі, што пад псеўданімамі Барысавай і Бруснікіна піша менавіта Акунін.

У сваім пасце Акунін падрабязна спыніўся на выдуманай пісьменніцы Барысавай, якая была прыдуманая першай. За гэты час пад яе імем выйшлі тры творы — "Там..." (выйшаў у выдавецтве "КоЛибри"), "Креативщик" і "Vremena goda". Пра лёс пісьменніка Анатоля Бруснікіна Акунін паабяцаў расказаць у наступным паведамленні, удакладніўшы, што "там зусім іншая гісторыя".

Першы раман пад імем Бруснікіна "Девятный Спас" выйшаў у 2008 годзе і суправаджаўся вялікай рэкламнай кампаніяй АСТ, што дало падставу думаць, што за гэтым псеўданімам насамрэч хаваецца вядомы аўтар.

Выдавецтва АСТ збіралася раскрыць інфармацыю аб трох самых папулярных пісьменніках са сваёй серыі "Аўтары" 21 студзеня. Аднак 9 студзеня на сайце крамы "Масква" была размешчаная вокладка рамана "Беллона" з прозвішчам "Акунін", якая стаіць над узятым у дужкі прозвішчам Бруснікін.

На сайце выдавецтва АСТ адзначаецца, што галоўная заслуга праекту — у дэманстрацыі таго, што невядомыя аўтары таксама могуць быць папулярнымі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

387