№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Майкл Джэксан пісаў песні на вершы Роберта Бэрнса

18 студзеня 2012

Майкл Джэксан пісаў песні на вершы Роберта Бэрнса
Матэрыял для альбома быў запісаны Джэксанам пры падтрымцы амерыканскага прамоўтара Дэвіда Геста яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, у аснову песняў (“васьмі ці дзесяці”, паводле словаў Геста) былі пакладзеныя вершы Роберта Бэрнса.

Як сцвярджае Гест, Джэксан вельмі любіў Бэрнса і нават планаваў стварыць мюзікл, у які б увайшлі песні на яго вершы. Аднак гэты праект так і не быў рэалізаваны: у 1992-м памёр Энтані Перкінс, які мусіў быць прадусарам мюзікла, а ў 1996-м — патэнцыйны пастаноўшчык Джын Келі.

Цяпер Гест збіраецца падарыць запісаныя Джэксанам кампазіцыі музею Бэрнса, які, у сваю чаргу, разглядае магчымасць неадкладнага выдання альбома.

Дзясятым і апошнім паўнавартасным альбомам памерлага ў 2009 годзе Майкла Джэксана стаў дыск Invincible (2001). Першы пасмяротны альбом Джэксана Michael выйшаў 14 снежня 2010 на лэйбле Epic Records.

21 лістапада 2011 быў выпушчаны альбом Immortal, у які ўвайшлі галоўныя хіты спевака, пераасэнсаваныя для аднайменнага шоў Cirque Du Soleil.

Тады ж, другі год запар, часопіс Forbes паставіў Майкла Джэксана на першае месца ў сваім рэйтынгу зорак, якія атрымліваюць найбольшы прыбытак ужо пасля смерці. За апошнія 12 месяцаў продаж запісаў "караля поп-музыкі" прынёс 170 мільёнаў даляраў.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

384