№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Ісландыі скралі пераклад рамана Дэна Браўна

15 кастрычніка 2009

У Ісландыі скралі пераклад рамана Дэна Браўна
“Магчыма, рабаўнік вырашыў не дачытваць да канца арыгінальную, ангельскую, версію даўгога рамана і першым здабыць ісландскі пераклад твора”, – заявіла Гудрун Вільмундардотыр, прадстаўнік выдавецтва “Bjartur”. Рабаўніка ў будынку офіса спужаў фатограф, што якраз прыйшоў на працу.

Па словах прадстаўніцы выдавецтва, другая копія перакладу да карэктара ўсё ж трапіла. Выдавецтва таксама не асцерагаецца, што ісландская версія рамана з’явіцца ў інтэрнэце, хаця разам з перакладам рабаўнік прыхапіў з офіса і сканэр.

Больш за 2 мільёны асобнікаў раману “Страчаны сімвал” прадалі ў першы ж тыдзень яго выхаду на рынкі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады, і гэта не ўлічваючы распасюду арыгінальнай версіі па ўсім свеце.

Але пры гэтым у той жа Вялікабрытаніі Дэн Браўн ачольвае спіс пісьменнікаў, чые кнігі часцей за ўсё здаюць у букіністычныя крамы.
паводле The Associated Press

Чытайце таксама

329