№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Апублікаваныя любоўныя лісты Шарлоты Бронтэ

28 студзеня 2012

Апублікаваныя любоўныя лісты Шарлоты Бронтэ
Як піша The Daily Telegraph, лісты былі напісаныя ў 1844 годзе, калі Шарлоце было 28 гадоў. У той час сёстры Бронтэ знаходзіліся ў Брусэлі, дзе яны спачатку вучыліся ў школе Эжэ, а затым выкладалі.

Эжэ, які атрымаў некалькі лістоў ад Бронтэ, разарваў іх, аднак пасля лісты аднавіла яго жонка. Пазней пра змест лістоў ад Эжэ даведалася пісьменніца Элізабэт Гаскел, якая напісала біяграфію Шарлоты Бронтэ, аднак у сваёй кнізе яна пра гэта змаўчала.

Пра пачуцці аўтаркі “Джэйн Эйр” чытачы ўпершыню даведаліся ў 1913 годзе, калі яны былі перададзеныя Брытанскай бібліятэцы і апублікаваныя ў The Times.

На сайце бібліятэкі адзначаецца, што прэзентацыя кнігі, а таксама дыскусія, прысвечаная выданню, пройдзе ў суботу, 11 лютага. У зборніку акрамя лістоў Бронтэ апублікаваная перапіска Оскара Ўайлда, лорда Гарацыя Нэльсана, Чарлза Дыкенса і іншых.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

412