№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шатландскі навуковец парэзаў "Айвенга" Вальтэра Скота

30 студзеня 2012

Шатландскі навуковец парэзаў
Апошнім часам сэр Вальтэр Скот страціў ласку брытанскіх чытачоў. Яны скардзіліся на нязграбнасць і шматслоўнасць кніг пісьменніка. Шатландскія навукоўцы вырашылі спрасціць працу прадстаўнікам пакалення, што вырасла на кнігах Джоан Роўлінг і Дэна Браўна. Як паведамляе Telegraph, прафесар Дэвід Пэрдзі перапісаў раман “Айвенга”, які апавядае пра падзеі ХІІ стагоддзя. Навуковец скараціў кнігу да 80 тысяч словаў замест 179 тысячаў у арыгінале.

Старшыня клуба прыхільнікаў Вальтэра Скота спадзяецца такім чынам аднавіць любоў да пачынальніка жанру гістарычнага рамана. Але яго добрыя намеры сустрэлі неразуменне ў пурыстаў. Некалькі навукоўцаў-філолагаў запатрабавалі, каб новы “Айвенга” выходзіў не пад імем Вальтэра Скота, а пад імем Дэвіда Пэрдзі.

Сам аўтар адаптацыі катэгарычна не згодны з нападкамі і запэўнівае, што ў такім выглядзе Скот мае шанцы вярнуцца да чытача, які з цяжкасцю прадзіраецца праз яго тэксты з іх састарэлай стылістыкай і арфаграфіяй.

Прафесар кажа, што пасля ўдалага досведу з “Айвенга” ён мог бы выкарыстаць той жа метад “лекавання” ў дачыненні да іншых раманаў класіка. Рэакцыю маладых сябраў клуба Вальтэра Скота можна выказаць словамі “Давай-давай!” Прафесар Пітэр Гарсайд прытрымліваецца кампраміснага пункту гледжання: “Гэта, вядома, не Вальтэр Скот. Але гэтыя тэксты могуць прыцягнуць увагу да арыгіналу”.
паводле bookworms.ru

Чытайце таксама

464