№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Барселоне ўручылі галоўную гішпанамоўную літаратурную прэмію

17 кастрычніка 2009

У Барселоне ўручылі галоўную гішпанамоўную літаратурную прэмію
Раман Анхелес Каса “Супраць ветра” (“Contra el viento”) апавядае гісторыю дзяўчыны з Каба-Вэрдэ, якая пасля многіх гадоў нядолі ў роднай краіне, вырашае эміграваць у Еўропу. Спачатку ў Партугалію, а потым у Гішпанію. Нічога, праўда, ўсё роўна не наладжваецца. І ад жыцця, і ад сваіх мужчынаў яна церпіць адно крыўды. “Гэты раман аддае даніну павагі гераіням 21 стагоддзя, у дадзеным выпадку эмігранткам з Каба-Вэрдэ, якія жывуць у нашых дамах і дапамагаюць нам, клапоцяцца пра нас і нашых дзяцей, каб, мы, жанчыны маглі працягваць займацца сваім жыццём”, – так ахарактарызавала свой твор пісьменніца.

Сёлета Premio Planeta была ўручаная ўжо ў 58 раз. У розныя гады яе лаўрэатамі рабіліся Хорхэ Сэмпрун, Каміла Хасэ Сэла, Марыё Варгас Льёса.
паводле elpais.com

Чытайце таксама

341