№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дыскусія пра сэнс і бессэнсоўнасць перакладу — у галерэі “Ў”

7 лютага 2012

Дыскусія пра сэнс і бессэнсоўнасць перакладу — у галерэі “Ў”
У дыскусіі на гэтую тэму з удзелам Катарыны Раабэ, рэдактара і кіраўніка ўсходнееўрапейскай рэдакцыі легендарнага выдавецтва Suhrkamp Verlag, возьмуць удзел пісьменніцы і перакладчыцы Вольга Гапеева, Марыя Мартысевіч і мастак і пісьменнік Артур Клінаў пры мадэрацыі Ірыны Герасімовіч. Дыскусія пройдзе 10 лютага ў галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.

Катарына Раабэ — глыбокі знаўца ўсходнееўрапейскай літаратуры ад Будапешта да Пецярбурга. Яна спрычынілася да таго, што пісьменнікі Юры Андруховіч, Анджэй Стасюк і многія іншыя знайшлі вялікае кола чытачоў у Германіі.

Фонды падтрымкі культуры часта сцвярджаюць, што пераклад — гэта культурны абмен. Аднак наколькі магчымы і наколькі мае сэнс пераклад з адной мовы на іншую? Ці можна перакласці нейкі тэкст у прынцыпе? З якімі кнігамі і тэкстамі з Беларусі хацелі б пазнаёміцца чытачы ў Германіі?

Рэдкім прыкладам з’яўляецца Артур Клінаў: нямецкае выданне яго кнігі “Мінск — горад Сонца” выйшла ў выдавецтве Suhrkamp Verlag і нават папярэднічала беларускаму выданню. Вольга Гапеева і Марыя Мартысевіч спалучаюць уласную творчасць з перакладчыцкай дзейнасцю. Яны даюць новае жыццё замежным творам на беларускай мове, але таксама радуюцца перакладам на іншыя мовы сваіх уласных твораў.

З такіх розных перспектываў падыдуць удзельнікі дыскусіі да яе асноўнага пытання: “Літаратура без межаў? Пра сэнс і бессэнсоўнасць літаратурнага перакладу”.
паводле goethe.de

Чытайце таксама

321