№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абяры ўлюбёныя вершы Барадуліна для "Вянка беларускага"!

9 лютага 2012

Абяры ўлюбёныя вершы Барадуліна для
Мяркуецца, гэта будзе “выбранае з выбранага” найбольш знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай культуры.

Адкрые серыю паэтычны зборнік Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Каб як мага больш аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці.

Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы цягам двух месяцаў дашляце свой спіс дзесяці найлепшых, на вашую думку, вершаў Рыгора Барадуліна на e-mail vyanok.b@gmail.com.


Таксама чакаем вашых прапановаў аўтараў наступных кніг “Вянка беларускага”.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
223