№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі пачынаецца выпуск часопіса "Ірландская літаратура"

10 лютага 2012

У Расіі пачынаецца выпуск часопіса
Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Слоўнікі XXI стагоддзя” Аляксей Міхееў.

Сярод аўтараў першага нумару — Эн Энрайт, Брэм Стокер, Колум Мак-Кан, Патрык Каванах і Х'юга Хэмілтан.

Выпускаюць незалежны некамерцыйны часопіс “Ірландская літаратура” Аддзяленне мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогіі Дублінскага Трыніці-каледжа і Маскоўскі літаратурны інстытут імя Горкага пры падтрымцы Ірландскай літаратурнай біржы. Часопіс будзе выходзіць раз на два гады ў друкаванай і электроннай версіях.

Сайт “Ірландскай літаратуры” размешчаны тут. Пакуль там ёсць толькі інфармацыя пра праект.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
240