№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Раман Маркеса натхніў дызайнера адзення

16 лютага 2012

Раман Маркеса натхніў дызайнера адзення
За апошнія дзесяцігоддзі “Каханне…” паспела зрабіцца адным з самых паспяховых твораў аўтара “Ста гадоў адзіноты” і была экранізаваная Майкам Ньюэлам. Цяпер жа раман лёг яшчэ і ў аснову новай калекцыі адзення ад папулярнага нью-ёркскага брэнду.

Як сцвярджае Карлас Кампас, стваральнік і ідэолаг Carlos Campos Fashion Design, “кніга Маркеса — вельмі рамантычная гісторыя кахання, яна пра мужчыну, які чакаў 50 гадоў, каб прызнацца жанчыне, што ён яе кахае. Мы хацелі, адштурхоўваючыся ад гэтай ідэі, скрыжаваць рамантыку і рэалізм з дапамогай фантазіі”, — тлумачыць дызайнер, які ўпершыню прачытаў кнігу Маркеса яшчэ падлеткам і адразу яе палюбіў. Дызайнер сцвярджае, што наўмысна выкарыстаў падчас стварэння калекцыі чырвоныя і жоўтыя адценні — “колеры кахання, жарсці, крыві”, каб стварыць “вопратку, такую ж паэтычную і старанна выкананую, як раман”.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў пошуках натхнення Кампас звяртаецца да творчасці вядомых літаратараў: яго леташняя калекцыя, паводле ўласнага прызнання дызайнера, была натхнёная чылійскім паэтам і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Пабла Нерудам.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

414