№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову

17 лютага 2012

Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову
17 гадоў таму ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну. Выданне рабілася сіламі Беларускага біблійнага таварыства, якому незадоўга да сваёй смерці, пры канцы 2001 году, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў правы на выданне сваіх рукапісаў. У 2003 годзе выйшаў Новы Запавет, і вось у 2012-м выйшла поўная Біблія. Расказвае Антоній Бокун:

“Адметнасць новага выдання, па-першае, у тым, што яно дэманструе прыклад заходняй традыцыі ў беларускім перакладзе Святога Пісьма. Ён базаваўся на лацінскай Бібліі. Па-другое, туды ўключаныя некананічныя кнігі, якіх у папярэдніх перакладах не было. Але ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі іх таксама пераклаў. Ёсць там каляровыя карты біблейскіх мясцінаў, паралельныя месцы, спасылкі — можна сказаць, што гэта выданне з пэўным даведачным апаратам”.

Набыць новую беларускую Біблію можна ў Беларускім біблійным таварыстве (Мінск, вуліца Чыгладзэ, 19), а хутка яна з’явіцца і ў кнігарнях.

Першая поўная Біблія на сучаснай беларускай мове была выдадзеная ў Нью-Ёрку Янкам Станкевічам і Майсеем Гітліным у 1973 годзе. У 2002 годзе выйшаў пераклад Васіля Сёмухі — усе кнігі Старога і Новага Запавету.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

325