№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Брытаніі пройдзе Сусветная ноч кніг

23 лютага 2012

У Брытаніі пройдзе Сусветная ноч кніг
Гэтым разам арганізатары акцыі плануюць раздаць роўна мільён кніг бясплатна.

У межах акцыі аўтарам, чые кнігі будуць распаўсюджвацца актывістамі, было прапанавана зрабіць задачу крыху больш цікавай і абраць па адной кнізе, якую яны хацелі б прарэкламаваць уласным чытачам. Фрагменты памерам у некалькі раздзелаў з любімых кніг аўтараў будуць прыкладацца да асобніка “асноўнай” кнігі.

У акцыі бяруць удзел шматлікія сусветна вядомыя пісьменнікі, якім далі магчымасць прадэманстраваць уласны густ. Так, знакаміты ангельскі фантаст Тэры Пратчэт вырашыў пазнаёміць сваіх чытачоў з Гілбертам Кітам Чэстэртанам, Стывен Кінг узяўся “прарэкламаваць” адзін са сваіх любімых раманаў “The Iron Will of Shoeshine Cats” Хэша Кестына, які ён назваў “найлепшым раманам, які вы ніколі не чыталі” і “Хросным бацькам” з дамешкам дурманнага газу”. Аўтар папулярных трылераў Марціна Коўл абрала “Брайтанскі лядзяш” Грэма Грына, бразільскі пісьменнік Паўлу Куэлью — зборнік “Алеф” Хорхе Луіса Борхеса, Кадзуа Ішыгура — “Нецярпенне сэрца” Штэфана Цвайга, а Дон Патэрсан — санэты Шэкспіра.

Арганізатары Сусветнай ночы кніг заяўляюць, што мэта іх мерапрыемства — нагадаць людзям пра радасць, якую прыносіць чытанне. Бо жаданне пачаць новую кнігу, калі ты ўжо нешта прачытаў, знаёмая кожнаму з нас. Яны таксама дадалі, што калі чытачы і не дабяруцца да твораў, прапанаваных пісьменнікамі як дапаўненні, задумка сябе ўжо апраўдала: прызабыты сатырычны дэтэктыўны раман Хэша Кестына, прапанаваны Стывенам Кінгам, дзеля такога выпадку вырашылі зноў выдаць у Брытаніі.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

іншыя навіны
159