№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адбыўся першы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова

28 лютага 2012

Адбыўся першы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова
Аматараў літаратуры ў першы дзень прыйшло так шмат, што не ўсім хапіла месцаў у даволі вялікай канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ, некаторым давялося стаяць.

Пачаўся фестываль з сустрэчы тых, хто ведаў Міхася Стральцова асабіста.

Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сямён Букчын і Барыс Пятровіч цёпла згадвалі Міхася Лявонавіча. Перакладчыца Стральцова на рускую мову Любоў Турбіна таксама падзяліліся ўспамінамі пра класіка беларускай літаратуры. У яе выкананні прагучалі творы паэта па-руску.

“Моладзь, чытайце Стральцова!” — настойліва раіў наведнікам фестывалю паэт Леанід Дранько-Майсюк, гэтыя ж словы прагучалі і з вуснаў старшыні СБП Барыса Пятровіча, а таксама старшыні ПЭН-Цэнтра Андрэя Хадановіча, які зачытваў вершы Стральцова з ягонага зборніка.

Літаратурны вечар працягнулі Алесь Аркуш, Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Балахонаў, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, Віктар Жыбуль, Югася Каляда, Дар’я Ліс, Таццяна Нядбай, Алена Стэпаненка (Украіна), Мары Сілкеберг (Швецыя).

Госць з Магілёва Дзмітры Дзмітрыеў агучыў і паказаў амбіграмы — паэтычныя радкі, запісаныя так, каб пры перагортванні аркуша ў іх раскрываліся іншыя сэнсы.

Генадзь Бураўкін не толькі пачытаў свае вершы, але і прыгадаў студэнцкія гады, калі яны з Міхасём Стральцовым жылі ў інтэрнаце і разам ездзілі на бульбу.

Завершыўся першы дзень жаночым слэмам.

Падрабязней пра падзею: Жаночы слэм на фестывалі імя Стральцова (ФОТА)

Другі дзень фестывалю прайшоў больш спакойна, але не менш цікава і насычана.

Аматары паэзіі мелі шанец паслухаць Алеся Разанава, які пачаў чытанні, Раісу Баравікову, пераможцу жаночага слэму — шведска-фінскую паэтку Солью Крапу, Людмілу Рублеўскую, Віктара Слінку, славацкага паэта Петэра Мілчака, Ярылу Пшанічнага.

Алесь Разанаў

Раіса Баравікова

Солья Крапу

Петэр Мілчак і перакладчыца Святлана Богуш

Віктар Слінка

Людміла Рублеўская



Працягнулі чытанні маладыя аўтары: Андрэй Адамовіч, Вольга Гапеева, Ігар Кулікоў, Антон Рудак, Сяргей Прылуцкі.

Таццяна Беланогая выканала песні на вершы Яўгеніі Янішчыц і Дануты Бічэль-Загнетавай.

Бліжэй да вечара прэзентавалі сваю працу перакладчыкі.

Зміцер Колас

Галіна Дубянецкая

Андрэй Вылінскі



Вершы замежных аўтараў па-беларуску прадставілі Алеся Башарымава, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Вылінскі, Аксана Данільчык, Галіна Дубянецкая, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Марыя Пушкіна, Юля Цімафеева.

Чытайце таксама

659