№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Працягваецца прыём твораў на конкурс "Экслібрыс"

5 сакавіка 2012

Працягваецца прыём твораў на конкурс
Свае паэтычныя ці празаічныя творы альбо пераклады вы можаце дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”.

Дэдлайн — 1 траўня. Творы, дасланыя пазней за гэтую дату, разглядацца аргкамітэтам конкурсу не будуць.

У лісце напішыце сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, нумары тэлефонаў, праз якія з вамі можна звязацца, і e-mail.

На конкурс ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасці паспрабаваць свае сілы і вы!

Вось адказы арганізатараў на папулярныя пытанні ўдзельнікаў:

На якой мове мусяць быць творы?

Да ўдзелу прымаюцца ўласныя творы маладых пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах, а таксама пераклады з замежных моваў на беларускую, твораў беларускіх пісьменнікаў — на рускую.

Ці можна ўдзельнічаць ў некалькіх намінацыях?

Можна.

Які мусіць быць аб’ём конкурснага тэксту?

Любы.

Ці можна дасылаць на конкурс тэксты, якія ўжо недзе друкаваліся?

Не варта. На конкурс дасылайце новыя тэксты.

Хто можа ўзяць удзел у конкурсе?

Аўтар альбо перакладчык да 35 гадоў.

Конкурс “Экслібрыс” прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюцца ў 2012 годзе. У 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 споўнілася Міхасю Стральцову...

Па сканчэнні конкурсу пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачне працаваць Школа маладых літаратараў, выкладаць у якой будуць таксама замежныя аўтары.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

424