№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанскія пісьменнікі і чытачы пратэстуюць супраць закрыцця бібліятэк

19 сакавіка 2012

Брытанскія пісьменнікі і чытачы пратэстуюць супраць закрыцця бібліятэк
Сярод літаратараў, якія падтрымалі пратэстны рух, — Ніл Гейман, Маргарэт Этвуд і знакамітая дзіцячая паэтка Джулія Доналдсан, а таксама аўтар трылераў Кейт Мос, дзіцячы пісьменнік Філіп Арда. Падтрымлівалі бібліятэкараў і ў сацыяльных сетках.

У Вялікабрытаніі закрыліся або знаходзяцца пад пагрозай закрыцця каля 400 бібліятэк. Прафесійнае бібліятэчнае аб'яднанне CILIP прагназуе закрыццё 600 бібліятэк цягам гэтага году.

Спачатку брытанскім бібліятэкам уразаюць бюджэт, скарачаюць гадзіны працы, а потым закрываюць іх на падставе змяншэння колькасці наведнікаў. Былым бібліятэкарам прапануюць папрацаваць на грамадскіх пачатках, арганізуючы выдачу кніг у буйных крамах. Такія “бібліятэкі на даверы” ўжо з'яўляюцца: у іх не вядзецца ўлік — мяркуецца, што наведнікі самі вернуць прачытаныя кнігі.

Брытанскія чытачы, нават тыя з іх, хто даўно карыстаецца электроннымі рыдэрамі, не збіраюцца мірыцца з такім станам справаў. Закрыццё бібліятэк супярэчыць прынятай у Брытаніі праграме падтрымкі чытання.

Бібліятэкі патрэбныя дзецям — бо згодна з нядаўняй статыстыкай, у кожнага трэцяга брытанскага дзіцяці ў хаце няма ніводнай кнігі.

“Бібліятэкі патрэбныя людзям, асабліва ў часы эканамічнага крызісу”, — гаворыцца ў петыцыі. Усе гэтыя аргументы пратэстоўцы прадставілі міністру культуры Эду Вэйзі.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

іншыя навіны
194