№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Андэрсэна за найлепшую дзіцячую кнігу

20 сакавіка 2012

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Андэрсэна за найлепшую дзіцячую кнігу
Прэмія Андэрсэна, якая прысуджаецца найлепшаму дзіцячаму пісьменніку, была заснаваная ў 1956 годзе. З 1966 году дадалася спецыяльная намінацыя для мастакоў-ілюстратараў. Узнагарода ўручаецца раз на два гады. У ліку лаўрэатаў розных гадоў былі вядомыя дзіцячыя пісьменнікі Астрыд Ліндгрэн, Тувэ Янсан, Джані Радары.

Сёлета на прэмію прэтэндавалі Марыя Тэрэза Андруэта (Аргентына), Пол Флайшман (ЗША), Барт Мюярт (Бельгія), Жан-Клод Мурлева (Францыя), Б'янка Пітцорна (Італія). У шорт-ліст прэміі сёлета не трапілі Філіп Пулман і Ен Колфер.

Прэмію ў “пісьменніцкай” намінацыі атрымала Марыя Тэрэза Андруэта з Аргентыны. Журы прэміі рэкамендуе яе як “стваральніцу глыбокіх і паэтычных кніг на самыя розныя тэмы”.

Рускія пісьменнікі не толькі не трапілі ў кароткі спіс, але нават не былі вылучаныя на конкурс. Прычына ў тым, што для таго каб стаць намінантам, трэба мець выданне мінімум на трох замежных мовах. Гэтаму патрабаванню пакуль адпавядаюць толькі Сяргей Міхалкоў і Эдуард Успенскі.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

366