№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Забракаваная аповесць Вонэгута зрабілася хітом продажаў

3 красавіка 2012

Забракаваная аповесць Вонэгута зрабілася хітом продажаў
Як піша Publishers Weekly, у рэйтынгу кніжных сінглаў Amazon з 22 сакавіка, калі яна з'явілася на сайце крамы ў выглядзе эксклюзіўнага Kindle Single па цане $1,99, “Пачатковае навучанне” паднялося на першую пазіцыю.

Курт Вонэгут (1922—2007) напісаў “Пачатковае навучанне” ў 1940-я, калі працаваў у кампаніі General Electric і пісаў пад прыдуманымі імёнамі, каб пазбегнуць абвінавачанняў у незаконнай працы па сумяшчальніцтве.

Аповесць аб'ёмам 22 тысячы словаў, падпісаную псеўданімам Марк Харві, пісьменнік- пачатковец даслаў у часопіс The Saturday Evening Post, аднак там яе не прынялі.

Згодна з анатацыяй выдавецтва Rosetta Books, якое выдала кнігу з дазволу літаратурных павернікаў Вонэгута, у “Пачатковым навучанні” бязлітасна высмейваюцца сацыяльныя міфы Амерыкі сярэдзіны XX стагоддзя, гэта “сатыра на вайскоўцаў, аўтарытарнае мысленне, стаўленне да жанчыны і да бацькоўскага абавязку”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

360