№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Анка Упала як “Пункт адліку”

5 красавіка 2012

Анка Упала як “Пункт адліку”
Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў “Уклясыкі”, “Кім быць”, “Без атраманту”, “Трыпціх” і іншыя. Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Жэншчынай з вядром на галаве і Курукіцай, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, Купалам і Коласам і нават голасам “Первай Мінскай пціцэфабрыкі”, а таксама з іншымі вясёлымі і сумнымі персанажамі.

Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак.

Кнігу “Дрэва энталіпт” можна набыць у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А).



Анка Упала нарадзілася ў 1981 годзе ў Магілёве. Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009). Апавяданні і вершы публікаваліся ў зборніку “Святая праўда ды іншыя казкі” (2009), беларускай перыёдыцы, анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры “Беларусь — літаратурнае падарожжа” (Стакгольм, 2011).
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

748