№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі Веры Бурлак “Дзеці і здані”

12 красавіка 2012

Прэзентацыя кнігі Веры Бурлак “Дзеці і здані”
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве “Дзеці і здані” зафіксаваная еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай “будзённасцю навыварат”, і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вылучаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

У імпрэзе бяруць удзел Вера Бурлак і Лятучая тэатральная каманда.

Музычнае аздабленне — Вера Бурлак, Максім Іўкін.

Уваход вольны.

Вера Бурлак (Джэці) — паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі “За здаровы лад жыцця!” (2003), “Забі ў сабе Сакрата!” (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы “Творы соннага жанру” (2011), аўдыёкнігі “Phantom of the Literature” (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).
паводле budzma.org

Чытайце таксама

496