№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскую прэмію “Паэт” уручылі Яўгенію Рэйну

17 красавіка 2012

Расійскую прэмію “Паэт” уручылі Яўгенію Рэйну
Яўгеній Рэйн (нар. 1935), выпускнік Ленінградскага тэхналагічнага інстытута халадзільнай прамысловасці, Вышэйшых сцэнарных курсаў, аўтар сцэнароў да больш чым дваццаці дакументальных фільмаў (у тым ліку “Чукоккала”). Працаваў у геалагічных партыях на Далёкім Усходзе, на ленінградскіх заводах.

У 1979 годзе быў удзельнікам альманаха “Метрополь”.

Вершы Рэйна распаўсюджваліся ў самвыдаце, частка іх публікавалася ў часопісе “Синтаксис”. Першая кніга выйшла толькі ў 1984 годзе (“Имена мостов”, з моцным цэнзурным умяшаннем). У 1987 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996), Пушкінскай прэміі Расіі, Царскасельскай мастацкай прэміі (1997).

Цяпер Яўгеній Рэйн выкладае на кафедры літаратурнай творчасці ў Літаратурным інстытуце імя Горкага.

Расійская нацыянальная прэмія “Паэт” была заснаваная Таварыствам заахвочвання рускай паэзіі ў 2005 годзе. Згодна са статутам прэміі, ёю могуць быць узнагароджаныя паэты, якія пішуць на рускай мове, незалежна ад нацыянальнасці і месца пражывання. Прэмія можа быць прысуджаная аднаму чалавеку толькі адзін раз.

Паэты-лаўрэаты ўваходзяць у склад Таварыства заахвочвання рускай паэзіі, пры гэтым паэт-лаўрэат папярэдняга году робіцца старшынём журы на наступны год.

Лаўрэату прэміі ўручаюць дыплом, нагрудны знак і грашовае ўзнагароджанне, эквівалентнае $50 тыс.

Раней лаўрэатамі прэміі былі Аляксандр Кушнер (2005), Алеся Нікалаева (2006), Алег Чухонцаў (2007), Цімур Кібіраў (2008), Іна Ліснянская (2009), Сяргей Гандлеўскі (2010) і Віктар Саснора (2011).
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

411