№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бунінскую прэмію атрымаў Аляксандр Праханаў

23 кастрычніка 2009

Бунінскую прэмію атрымаў Аляксандр Праханаў
Праханаў узнагароджаны за падшыўку перадавіцы газеты “Заўтра” за 2008 год, а таксама кнігі “Сімфонія “пятай імперыі” ("Симфония "пятой империи") і “Імперская крышталеграфія” ("Имперская кристаллография"). Пісьменнік атрымаў залаты медаль, а таксама будзе ўзнагароджаны грашовым прызам, памер якога не ўдакладняецца. Летась прыз складаў 350 тысяч расійскіх рублёў.

Срэбныя медалі былі ўручаныя Захару Прылепіну з а яго “TerraTartarara: Гэта тычыца асабіста мяне”(«TerraTartarara: Это касается лично меня») і Аляксей Пушкоў “Пуцінскія арэлі. Постскрыптум: дзесяць гадоў у атачэнні” («Путинские качели. Постскриптум: десять лет в окружении»). Уладальніку срэбных медалёў таксама будуць уручаныя грашовыя прызы, іх памер не паведамляецца.

Бунінская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе. Сфера літаратурнай дзейнасці, у якой яна ўручаецца, будзе мяняцца штогод: яе ўжо прысуджалі за паэзію, прозу, біяграфічныя творы. Летась лаўрэатам прэміі быў названы Юрый Палякоў.

Аляксандр Праханаў (нар. 1938) – выпускнік Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, які, аднак, яшчэ ў 1970-я гады стаў замежным карэспандэнтам вядучых савецкіх газетаў, у тым ліку “Праўды”, а таксама сябрам Саюзу пісьменнікаў СССР, дэбютаваў ў 1971 годзе зборнікам “Іду ў шлях свой” («Иду в путь мой».).

Праханаў вядомы сваімі радыякальнымі лявацкімі і нацыяналістычнымі поглядамі. У 91-м ён падтрымаў ДКЧП, а ў 93-м заснаваў газету “Заўтра”, галоўным рэдактарам якой з’яўляецца і цяпер. Пры гэтым за сваю кар’еру ён выпусціў больш чым 20 кніг. Яго раман “Спадар Гексаген” («Господин Гексоген») у 2002 годзе атрымаў прэмію “Нацыянальны бестсэлер”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
138