№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Габрыель Гарсія Маркес у маскоўскім метро

20 красавіка 2012

Габрыель Гарсія Маркес у маскоўскім метро
Урачысты запуск цягніка адбудзецца 25 красавіка ў 11.00 на станцыі Міжнародная. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя фрагменты як вядомых шырокай публіцы твораў пісьменніка, так і тых, што раней не публікаваліся на рускай мове. У прыватнасці, юнацкія вершы Маркеса былі перакладзеныя спецыяльна для гэтага цягніка.

Пусціць цягнік у гонар Маркеса прапанаваў пасол Калумбіі ў РФ Рафаэль Амадор. Запуск прымеркаваны да 85-годдзя пісьменніка, якое ён адзначыў у сакавіку. У гонар юбілею ў Расіі праходзіць год Маркеса.

Цягнік з шасці вагонаў будзе курсаваць па Філёўскай лініі паўгоду. Акрамя таго, метрапалітэн выпусціць каля 500 тысяч праязных білетаў, прысвечаных юбілею Маркеса.

Цягнік “Паэзія ў метро” з'явіўся ў лістападзе 2010 году. З тых часоў у ім выстаўляліся вершы чылійскіх і італьянскіх аўтараў. З лета 2007-га ў маскоўскім метро на Арбацка-Пакроўскай лініі таксама курсуе цягнік “Акварэль”, у якім выстаўляюцца рэпрадукцыі карцін.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

343