№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзены невядомы чарнавік двух раздзелаў “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы

29 красавіка 2012

Знойдзены невядомы чарнавік двух раздзелаў “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы
Два аркушы тонкай паперы, запоўненых неразборлівым рукапісным тэкстам, поўным выпраўленняў, давялося вывучаць спецыялістам. На іх здзіўленне, рукапіс аказаўся дагэтуль невядомай версіяй двух раздзелаў “Маленькага прынца”.

Рукапіс быў папярэдне ацэнены ў 40-50 тысяч еўра, што ў 10 разоў перавышае кошт звычайных аўтографаў Сэнт-Экзюперы. Знойдзены чарнавік датуецца 1941 годам, а значыць, гэта больш ранняя версія казкі, чым тая, што захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі.

На сённяшні дзень спецыялістам вядомыя 4 машынапісныя копіі знакамітага твора з аўтарскай праўкай. Тэкст “Маленькага прынца”, перакладзены на дзясяткі моваў, ёсць канчатковым варыянтам рукапісу і датаваны 1943 годам. Арыгінал гэтага рукапісу захоўваецца ў Бібліятэцы П’ерпонта Маргана ў Нью-Ёрку.

Таксама ў вышэйзгаданым пачку дакументаў быў знойдзены рукапіс пра Патагонію, напісаны Сэнт-Экзюперы прыблізна ў 1932 годзе. Яго ацэначны кошт складае 50-60 тысяч еўра.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

380