№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў электронны зборнік невядомай прозы Васіля Быкава

2 траўня 2012

Выйшаў электронны зборнік невядомай прозы Васіля Быкава
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў рознага часу напісання. Аповесць “Атака” і апавяданне “Жалезны камандзір” не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць “Афганец” і апавяданне “Бутэльчына” створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і вядзецца ў іх таксама пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік увайшла незавершаная аповесць “Бліндаж”, пачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.

“Гэтай кнігай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі”, — падкрэсліваюць прадстаўнікі мультылэйбла “Пяршак”.

У афармленні кнігі “Пасляжыццё” выкарыстаная коміксавая стылістыка. Паводле словаў стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. “Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, — падкрэсліваюць выдаўцы. — Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы ключ да таго ці іншага твора і зборніка ў цэлым”. Аўтар ілюстрацый — маладая мастачка Ганна Крук.

Гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная мультылэйблам “Пяршак”. Да гэтага былі прэзентаваныя раман Віктара Марціновіча “Сцюдзёны вырай” і зборнік апавяданняў “Радзіма” Уладзіміра Казлова.

Спампаваць зборнік Васіля Быкава “Пасляжыццё” можна тут.
паводле news.tut.by

Чытайце таксама

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

іншыя навіны
277