№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У расійскай электрычцы адкрылі кніжны бар

4 траўня 2012

У расійскай электрычцы адкрылі кніжны бар
Кніжны бар абсталяваны ў восьмым вагоне аднаго з двух саставаў міжабласнога электрацягніка. На барных стойках прадстаўленыя ў двух экземплярах 50 найменняў самых розных кніг.

Бібліятэку падабралі для розных густаў: тут і класіка Срэбнага стагоддзя, і белетрыстыка, і дэтэктывы, і фантастыка, і дзіцячая літаратура. Прафесійна падрыхтаваны дзяжурны па вагоне дапаможа падабраць кнігу.

Новая паслуга, арганізаваная Цэнтральнай прыгараднай пасажырскай кампаніяй, аказалася вельмі запатрабаванай пасажырамі, якім зараз не давядзецца сумаваць у чаканні сваёй станцыі.

Таксама ў кніжным бары прысутнічае куток бук-кросінгу, дзе можна пакінуць прачытаную кнігу для наступных наведнікаў. Кнігі, прадстаўленыя ў гэтым кутку, адзначаныя спецыяльнай эмблемай і серыйным нумарам, які можна зарэгістраваць на сайце прыхільнікаў гэтага сусветнага руху. Шматлікія пасажыры экспрэса “Масква — Калуга” пачалі пакідаць тут і свае ўзятыя ў дарогу кнігі.

Новы праект плануецца ўкараніць ва ўсіх міжабласных экспрэсах.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

344