№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Карлас Фуэнтэс

16 траўня 2012

Памёр Карлас Фуэнтэс
Фуэнтэс быў адным з самых папулярных аўтараў у Лацінскай Амерыцы. Ён напісаў больш за 20 раманаў, некалькі зборнікаў апавяданняў. Самыя вядомыя яго творы — “Смерць Артэміё Круса” і “Стары грынга”. У 1989 годзе “Стары грынга” быў экранізаваны ў Галівудзе. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Грэгары Пэк і Джэйн Фонда.

Фуэнтэс быў уганараваны прэміяй Сервантэса — самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у гішпанамоўным свеце, а таксама прэміяй прынца Астурыйскага. Яго творы перакладзеныя на 20 моваў.

“Ён пакінуў велізарную літаратурную спадчыну, у якой захаваў усе галоўныя палітычныя і культурныя рэаліі нашага часу”, — сказаў перуанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Марыё Варгас Льёса.
паводле expert.ru

Чытайце таксама

366