№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гішпанскія археолагі пачалі раскопы магілы Лоркі

26 кастрычніка 2009

Гішпанскія археолагі пачалі раскопы магілы Лоркі
Лонданская газета The Times паведамляе, што парэшткі паэта будуць эксгумаваныя, з іх будуць узятыя ўзоры ДНК для параўнання з ДНК яго сваякоў, і, у выпадку супадзення, косці Лоркі будуць перазахаваныя з урачыстасцямі.

Сям’я Лоркі шмат гадоў супрацівілася гэтаму. Аднак пасля прыняцця ў 2007 годзе ў Гішпаніі закона “Аб гістарычнай памяці” родныя іншых ахвяр франкістаў, расстраляных разам з Лоркам, патрабавалі праз суд права на эксгумацыю і перазахаванне целаў. Суд прыняў гэтыя патрабаванні, і сваякі паэта ўрэшце далі згоду на раскопы магілаў у ваколіцах Гранады.

Месца пахавання Лоркі з вялікай доляй верагоднасці было ідэнтыфікаванае яшчэ ў 1966 годзе ірландскім даследчыкам жыцця і творчасці паэта Енам Гібсанам (Ian Gibson), аўтарам некалькіх кніг пра даследзіны гібелі паэта.

Гішпанскія ўлады пагадзіліся паставіцца да раскопаў і эксгумацыі як мага тактоўней, таму магілу паэта загарадзілі ад публікі, а археолагам забаранілі рабіць аматарскія здымкі работ на мабільныя тэлефоны, каб пазбегнуць распаўсюду канфідэндыйных здымкаў у сеціве.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

316