№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Лондане закрылі бібліятэку Марка Твэна

21 траўня 2012

У Лондане закрылі бібліятэку Марка Твэна
Мясцовыя ўлады наважыліся на закрыццё ўстановы з дзвюх прычынаў: па-першае, у бібліятэкі амаль не засталося чытачоў, па-другое, яе ўтрыманне задорага абыходзілася бюджэту раёна.

Бібліятэка была адкрытая на 60-годдзе знаходжання ва ўладзе каралевы Вікторыі, а закрываецца ў год такога ж юбілею яе ўнучкі — каралевы Елізаветы II.

Частка мясцовых жыхароў арганізавала кампанію ў падтрымку бібліятэкі. Яны выступаюць супраць яе закрыцця і спрабуюць сабраць сродкі на працяг працы ўстановы.

Рада прыняла рашэнне пакуль не вывозіць кнігі са сховішчаў. Паводле дамовы стогадовай даўніны, Оксфардскі ўніверсітэт перадаў будынак бібліятэкі ў распараджэнне мясцовай улады толькі для выкарыстання менавіта ў гэтай якасці. Калі бібліятэку закрыюць, будынак аўтаматычна пяройдзе на баланс універсітэта.

Актывісты, якія выступаюць супраць закрыцця бібліятэкі, хочуць дамовіцца з універсітэтам пра працяг выкарыстання будынка ў ранейшай якасці. Аднак распарадчыкамі фондаў яны хочуць зрабіць не прадстаўнікоў мясцовых уладаў, а кагосьці з добраахвотнікаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

364