№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Надрукаваны “Донжуанскі спіс Караткевіча”

23 траўня 2012

Надрукаваны “Донжуанскі спіс Караткевіча”
Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая, асноўная, мае той самы загаловак, што і выданне. Яна расказвае пра 10 жанчын, якіх кахаў пісьменнік. Асобныя раздзелы, якія друкаваліся на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” і часопіса “Маладосць”, былі дапоўненыя новымі фактамі і знаходкамі.

Другі раздзел пад назвай “Калі прыйдзе беларускі Андрэ Маруа” складаюць некалькі артыкулаў. Гэта палемічныя нататкі, прысвечаныя стварэнню літаратурных біяграфій; “рэцэпты” для стварэння гістарычнай прозы; разважанні пра існаванне працягу рамана “Каласы пад сярпом тваім”.

Выдавецкі кошт кнігі — 40 тыс. руб. Сайт выдавецтва прапануе набыць кнігу ў іх.
паводле denis86.blog.tut.by

Чытайце таксама

640