№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Да 75-годдзя Карласа Шэрмана

26 кастрычніка 2009

Да 75-годдзя Карласа Шэрмана
Карлас Шэрман не толькі адкрываў беларусам і рускім (з В. Тарасам ён пераклаў на рускую мову знакаміты раман Г. Г. Маркеса “Восень патрыярха”) гішпанамоўную літаратуру – ён шмат дапамагаў іншым перакладчыкам адэкватна зразумець і перакласці творы замежных аўтараў. Пагартаўшы амаль любую перакладную кнігу з гішпанскай мовы на беларускую, вы, нават не ўбачыушы Шэрмана сярод перакладчыкаў, хутчэй за ўсё ўбачыце яго прадмову альбо каментары, альбо заўважыце, што менавіта ён гэтую кнігу ўкладаў. Прадмову да зборніка вершаў С. Вальехі “Чорныя геральды” (пераклад Рыгора Барадуліна) можна пабачыць тут.

Карлас Шэрман – аўтар зборніка артыкулаў “Таямніцы почырку”, у якім, сярод іншага, разглядаюцца пытанні мастацкага перакладу на беларускую мову. Падрабязней біяграфію К. Шэрмана можна прачытаць тут.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

397