№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Чэшскім школьнікам плацяць за чытанне

1 чэрвеня 2012

Чэшскім школьнікам плацяць за чытанне
За кожную прачытаную кнігу школьнікам плацяць па 50 крон, пасля чаго дзеці праходзяць тэст на сайце праекту “Чытанне дапамагае” (Čtení pomáhá). І калі ўсе адказы правільныя, кампутар пераводзіць на імя школьніка сумленна заробленыя кроны. Праўда, грошы гэтыя — віртуальныя. Аднак дзеці ўжо “начыталі” больш чым на 11 мільёнаў крон. Выдаткаваць гэтыя грошы вучні могуць толькі на дабрачыннасць, з дапамогай электроннага пераліку сродкаў.

Так, дзякуючы дадзенай акцыі дзеці могуць дапамагаць абяздоленым, пералічваючы грошы на лячэнне альбо куплю жылля. “Начытаныя” школьнікамі грошы пералічваюць афтальмалагічным клінікам і нават Цэнтру навучання сабак-павадыроў для сляпых.

Падставай для акцыі стала вывучэнне школьнай статыстыкі ў Чэхіі, якая паказала, што большасць дзяцей у краіне выдатна ведаюць матэматыку, але пры гэтым займаюць адно з апошніх месцаў у Еўропе па чытанні кніг.

На сайце ўжо зарэгістравана 90 тыс. чэшскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Прычым кожны з тых, хто перавёў свае сумленна “начытаныя” грошы на дабрачыннасць, атрымліваюць лісты ў адказ ад тых, каму яны паслалі свае электронныя кроны. Кожнае дзіця, якое адправіла грошы на дабрачыннасць, атрымае па электроннай пошце ліст, у якім работнікі сайта “Чытанне дапамагае” падзякуюць яму, дашлюць юнаму дабрачынцу ліст з фотаздымкам, напрыклад, сабакі-павадыра, які дастаўся яго равесніку са слабым зрокам. Так дзеці бачаць, што іх чытанне сапраўды дапамагае не толькі асабістаму духоўнаму развіццю, але і прыносіць матэрыяльную дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, адзначае аўтар праекту Марцін Раман.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

360