№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Пінску з’явіцца вуліца імя Рышарда Капусціньскага

7 чэрвеня 2012

У Пінску з’явіцца вуліца імя Рышарда Капусціньскага
Як вядома, славуты польскі журналіст і пісьменнік нарадзіўся ў Пінску і ў сваіх творах часта згадваў сваю малую радзіму. Новая вуліца з’явіцца на ўскрайку горада ў раёне прыватнай забудовы. Дарэчы, туды ў своеасаблівае “пісьменніцкае гета” адпраўленыя вуліцы Дастаеўскага, Ажэшкі, Канапніцкай.

Цікава, што ў цэнтры Пінска захаваўся дом, дзе жыў Капусціньскі. Але вуліца, на якой ён стаіць, носіць імя расійскага генералісімуса Суворава, які ніколі ў Пінску не быў і не мае ніякага дачынення да горада.
паводле news.tut.by

Чытайце таксама

545