№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Вайну і мір” сапсавала канкурэнцыя

8 чэрвеня 2012

“Вайну і мір” сапсавала канкурэнцыя
Усе дзеясловы “kindle” (“запальваць”, “успыхваць”; “натхняць”, “загарацца”) замененыя ў рамане Талстога на “nook” (“кут”, “зацішнае месца”) — назву букрыдэра Barnes & Noble.

Ад аўтазамены пацярпела і форма мінулага часу ад “kindle”, што нарадзіла фантастычнае “nookd”. У выніку чытачам вялікага рамана сустракаліся сказы кшталту “When the flame of the sulphur splinters Nookd by the timber burned up, first blue and then red, Shcherbinin lit the tallow candle...” (“Калі спачатку сінім і потым чырвоным полымем нукнулі сернікі аб кнот, Шчарбінін запаліў сальную свечку”).

Журналісты ўжо перайменавалі адрэдагаваную версію “Вайны і міру” ў “War and Nookd” і параўналі продакт-плэйсмент такога роду з айфонам у руках кінаперсанажаў Таркоўскага.

Гэты кур'ёзны выпадак стаў чарговым эпізодам “вайны букрыдэраў”, якую вядуць Amazon і Barnes&Noble, і перавага ў ёй пакуль на баку Amazon.

У другой палове 2012 году Amazon плануе выпусціць каляровы букрыдэр, які, у адрозненне ад ранейшых мадэляў Kindle, будзе абсталяваны сэнсарнымі панэлямі, што выкарыстоўваюць тэхналогію MultiTouch.

Таксама вядома, што пагадненне з Amazon дазволіць прадаваць новыя букрыдэры Kindle у брытанскай сетцы кніжных крамаў Waterstones, якая належыць расійскаму мільярдэру Аляксандру Мамуту. Пакупнікі змогуць загружаць набытыя электронныя кнігі на букрыдэры проста ў краме.

У сваю чаргу, кампанія Barnes&Noble у красавіку 2012 склала партнёрскую дамову з карпарацыяй Microsoft. Паводле гэтай дамовы, Microsoft інвестуе $300 млн у наступную мадэль Nook, якая, імаверна, будзе працаваць на платформе Windows 8.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

463