№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганкураўскую прэмію ўручаць 2 лістапада

28 кастрычніка 2009

Ганкураўскую прэмію ўручаць 2 лістапада
Спіс сёлетніх фіналістаў прэміі стаў вядомы 27 кастрычніка. Імі сталі:

Ларан Мавіньер "Людзі" (Laurent Mauvignier: Des hommes (Minuit))

Мары Ндзьяй "Тры моцныя жанчыны" (Marie Ndiaye: Trois femmes puissantes (Gallimard))

Жан-Філіп Тусэн "Уся праўда пра Мары" (Jean-Philippe Toussaint: La vérité sur Marie (Minuit))

Дэльфіна дэ Віган "Утоеныя гадзіны" (Delphine de Vigan: Les heures souterraines (JC Lattès))

З 1903 году Ганкураўская акадэмія ўручае прэмію франкамоўнаму пісьменніку, які вызначыўся дасканаласцю і фантазіяй у сваёй прозе. У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Марсэль Пруст, Сімона дэ Бавуар, Маргерыт Дзюрас, Альфонс дэ Шатабрыян, Рамэн Гары (двойчы) і Андрэ Мальро.

У 2008 годзе французска-афганскі пісьменнік Ацік Рахімі стаў уладальнікам прэміі за свой раман “Сінге Сабур – камень цярпення” (Syngué Sabour. Pierre de patience).

У дадатак да прызнання французскімі літаратурнымі коламі лаўрэаты Ганкураўскай прэміі атрымліваюць сімвалічную грашовую ўзнагароду ў памеры 10 еўра, якая ў эквіваленце роўная 50 франкам, што атрымаў першы пераможца прэміі.
паводле independent.co.uk

Чытайце таксама

336